The world is not divided into good people and Death Eaters...
Сенсацыяй завяршылася апошняя тэлепраграма “Времечко”
(тэлеканал ЛАД). Падчас размовы аб тым, як беларусы здымаюць
псіхалагічнае напружанне, у студыю патэлефанаваў мужчына, які
паскардзіўся на дэпрэсіўны стан ад разводу з жонкай.
Як
высветлілася, дэпрэсію ён здымае з дапамогаю рыбалкі, а вось на пытанне
вядучай “А якая ваша самая вялікая мара?” нечакана адказаў пра
гранатамёт у руцэ і прэзідэнта насустрач.
Раней у гэтай жа
перадачы адбылася падобная неспадзяванка, за якую пэўны супрацоўнік
паплаціўся пасадаю. Тады на пытанне “Што вы хацелі б змяніць у сваім
жыцці?” прагучаў адказ наконт змены прэзідэнта.